«Свабоднае вета» (лац.: Liberum veto) — прынцып парламенцкага ладу ў Рэчы Паспалітай, які дазваляў любому дэпутату сейма спыніць абмеркаванне пытання ў сейме і працу сейма наогул, выступіўшы супраць.
Прынцып "ліберум вета" быў уведзены ў дзяржаўнае права Рэчы Паспалітай у 1589 годзе. У перакладзе з лаціны "ліберум вета" азначае "свабоднае забараняю". Адпаведна гэтаму прынцыпу кожны дэпутат вальнага сойма мог сарваць сойм, дастаткова было крыкнуць "Няма згоды". Любое рашэнне ці пастанова сойма пачыналі дзейнічаць пры ўмове аднагалоснага ўхвалення ўсімі дэпутатамі, а не большасцю.
Упершыню права пазбавіць сойм сілы было выкарыстана ў 1669 годзе і настолькі стала звычаем, што ў наступныя сто гадоў з 55 соймаў былі сарваныя 48. Гэта прыводзіла да сутычак на паседжаннях сойма, часта збройных. Паны прыводзілі з сабою чым болей прыхільнікаў, каб пры патрэбе мець сілу. Але на ваяводскіх і павятовых сойміках рашэнні прымаліся большасцю галасоў.
"Ліберум вета" быў адменены Канстытуцыяй 1791 года.